У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна — мастацкай спадчыны ў рамках краязнаўча — экалагічнага праекта “Ад чыстага пасёлка да зялёнай планеты” прайшоў урок экалагічнага этыкету “Беражы прыроду свайго краю”. На пачатку ўдзельнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай “Жыццё ў гармоніі з прыродай”. А сам урок прайшоў у жукоўшчынскім старынным парку і на нашай знакамітай крынічцы, дзе разам  збіралі смецце, рабілі фотаздымкі на фоне самага старога дрэва ў нашым парку, назіралі за смаўжамі.Удзельнікі рыхтуюцца да ўдзелу ў фотавыставе “Падгледжана ў прыродзе”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.