Непаўторны ён, адзіны,
Найпрыгожы родны край.
Дыхай водарам Радзімы
І ў душу красу ўбірай.
30 чэрвеня ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы-клуб з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сонейка” праведзены ўрок экалагічнай культуры “Беражы прыгажосць роднага краю”. Размаўлялі пра наш родны куток, пра прыгажосць роднай прыроды, з маленства нам дарагой і любай, пра тое, што жыве ў нашых сэрцах усё жыццё.