Важна з маленства любіць прыроду, выхоўваць беражлівыя адносіны да жывёльнага і расліннага свету. Менавіта таму другі дзень Тыдня дзіцячай кнігі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы быў прысвечаны экалогіі і прайшоў у выглядзе экаказкі «Беражыце, дзеці, лес, поўны казак і цудаў». У ходзе мерапрыемства рабяты  адправіліся ў вандроўку па лесе, адгадвалі птушак па спевах, слухалі галасы звяроў. Бібліятэкары Алена Хрышчановіч і Святлана Магера расказалі дзецям аб правілах паводзін у лесе, пра асаблівасці жыцця  лясных жыхароў. Рабяты падрыхтавалі выступленні пра багацце лесу, яго ахову, экалагічныя праблемы лясоў і лясной прамысловасці. Цікавым заданнем для школьнікаў стала гульня «Дрэвы і хмызнякі нашага краю», «Што я за звер».  Да мерапрыемства ў бібліятэцы была аформлена  аднаіменная кніжная выстава, бо ўдала падабраныя кнігі па экалогіі, здольныя аказаць станоўчы ўплыў на дзяцей. Дзякуючы чытанню кніг па экалогіі, рабяты могуць навучыцца бачыць навакольную прыгажосць і выказваць сваё стаўленне да прыроды.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.