2 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Вясёлы мурашнік» у форме экалагічнай гадзіны «Береги свою планету! Ведь другой на свете нету». Наведваючы пасяджэнні нашага аб’яднання, дзеці зразумелі, што экалогія і ахова навакольнага асяроддзя — гэта вельмі карысная і прыемная навука. Тыя, хто займаецца гэтай справай, праводзяць свой час для таго, каб зразумець навакольны свет і яго функцыі. Бібліятэкар нагадала дзецям, што наступаюць летнія канікулы і адпачынак павінен быць бяспечным як на прыродзе, так і дома. І таму яны павінны шанаваць і берагчы не толькі прыроду, але і сваё здароўе.