25 сакавіка прайшоў другі дзень Тыдня дзіцячай кнігі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Ён быў прысвечаны Дню казак і прыгод.У госці завіталі вучні 2б класа “Сярэдняй школы №3 г. Дзятлава” начале з настаўніцай Лях Наталляй Аляксандраўнай. Лялечны тэатр “ЧытайКА” аддзела абслугоўвання і інфармацыі ладзіў для дзяцей  спектакль-казку  “Бесклапотны зайка” і анлайн-віктарыну “Угадай героя казкі”. Пасля прагляду спектакля дзяцей чакалі цікавыя рухомыя конкурсы і гульні. І, напэўна ж, не абышлося без салодкіх пачастункаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.