Да Дня праваслаўнай кнігі ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшла сустрэча са свяшчэнна служыцелем  “Без духа Божия душа мертва”. Настаяцель Храма Прасвятой Багародзіцы айцец Сергій пазнаёміў дзяцей з галоўнымі праваслаўнымі кнігамі – Бібліяй, Евангілеем, Малітвасловам.Расказаў аб тым, што Слова Божае даступна кожнаму, і чым раней чалавек учуе яго, тым небяспечней будзе яго жыццё,  перадаў у дар бібліятэцы праваслаўныя кнігі: “Беларусь Православная”, “Новы Запавет”, “Что Бог пошлет, то и будем терпеть…”: аб жыцці і подзвігу свяшчэнна мучаніка беларускай зямлі Канстанціна Жданава. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі сучаснага праваслаўнага пісьменіка Барыса Ганага, правяла конкурс “Народная мудрасць”. У бібліятэцы была аформлена тэматычная выстава “Возвысим  душу до добра”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.