12 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык” аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.  Ладзілася бяседа-напамін “Безопасность прежде всего”. Удзельнічаючы ў цікавай гульні “Запрешается-разрешается”, конкурсах “Кто быстрее разгадает”, “Пажарныя знакі”, конкурсе красворда бібліятэкар нагадала пра правілы карыстання бытавымі прыборамі, правілы бяспечных паводзін з агнём, як трэба сябе паводзіць пры пажары. Падчас спартыўнай эстафеты “Пажарная трывога”, “Два сапога — пара” удзельнікі мерапрыемства вучыліся працаваць у камандзе і ратаваць свайго сябра.
Супрацоўнікі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці прапанавалі ўдзельнікам аб’яднання сустрэчу з кнігай “Забытые книги желают познакомиться”. Бібліятэкар пазнаёміла з сюжэтам рамана Вячаслава Шышкова “Угрюм-река”. Адбыліся прагляды створанага супрацоўнікам аддзела буктрэйлера па кнізе і трэйлера экранізацыі фільма па кнізе.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.