9 чэрвеня ў рамках акцыі “Декада кибербезопасности “КиберДети” аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў урок бяспекі “Безопасный интернет”. На мерапрыемства завіталі наведвальнікі летнікаў “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава” з выхавальнікам Варонка Веранікай Віктараўнай і “Вектар” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” са старэйшым выхавальнікам Мішчанка Ірынай Анатольеўнай. Асноўная мэта мерапрыемства — фарміраванне крытычнай адносіны і ўспрымання сацыяльных сетак, прафілактыка кібербяспекі школьнікаў, таму што дзеці праводзяць у інтэрнэце шмат часу. Падчас мерапрыемства школьнікі даведаліся аб асноўных паняццях і пагрозах інтэрнэт-прасторы. Адбыўся прагляд відэароліка “Кибербезопасность и киберпреступность”. Напрыканцы кожны атрымаў прафілактычную памятку “Безопасный интернет для детей”.