Бібліятэкар філіяла “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” наведала мясцовую школу і з дзецьмі аматарскага аб’яднання “Літарынка” правяла гульню-віктарыну “Бианки-лесной кудесник”, да 130-годдзя з дня нараджэння В.Біянкі. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з творчасцю пісьменніка, з яго кнігамі, затым дзеці адказвалі на пытанні віктарыны пра прыродуі жывёл, складалі з пазлаў карцінкі па казках.Кнігі якія спадабаліся дзеці ўзялі дадому пачытаць.