23 лютага ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”, што дзейнічае пры філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”, завіталі на літаратурную гульню “Бианки — лесной кудесник”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з яго кнігамі, якія адкрываюць дзіўны свет жывой прыроды.Рабяты актыўна разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны “Угадай, хто я?”, “Знаўцы твораў Біянкі”, “Пазнай кнігу па апісанні”.
Мерапрыемства прайшло займальна і пазнавальна. Дзеці змаглі даведацца шмат новага і цікавага, зразумелі, што кнігі пісьменніка вучаць быць добрымі, назіральнымі, ведаць і любіць прыроду.
