Бібліобус

Асноўная задача бібліобуса – абслугоўванне кнігай насельніцтва маланаселеных і неперспектыўных вёсак, аддаленых ад стацыянарных бібліятэк.
Дзейнасць бібліобуса  ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” вызначаецца Палажэннем аб бібліобусе.
Для работы бібліобуса складзены План абслугоўвання насельніцтва  раёна, у якім пазначаны населеныя пункты, іх аддаленасць ад раённай бібліятэкі, колькасць насельніцтва, у тым ліку дзеці да 18 гадоў.
Вызначаны маршруты бібліобуса, якія зацверджаны дырэктарам ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”.
Штомесячна складаецца Графік выяздаў бібліобуса, які зацвярджаецца дырэктарам установы. Зона абслугоўвання бібліобуса азначана 10 маршрутамі з 48  населеннымі пунктамі, якія штомесячна наведваюцца. Насельніцтва абслугоўваемых зон складае 3314 чалавека.
Бібліобус  абслугоўвае 350 карыстальнікаў, якім выдаецца 4500 выданняў, наведванні   2300.
маршруты 2024

Да ўвагі карыстальнікаў бібліобуса прапануюцца:
Дошка Інфармацыі, на якой размешчаны:

  1. Пералік бясплатных агульнадаступных сацыяльных паслуг, аказваемых бібліятэкамі ўстановы
  2. Правы карыстальнікаў бібліятэкі-бібліобуса
  3.  Абавязкі карыстальнікаў бібліятэкі-бібліобуса
  4.  Інфармацыя аб бясплатных юрыдычных кансультацыях у раённай бібліятэцы

Папка з матэрыяламі сацыяльнага зместу

Інфармацыйны стэнд “Азбука здароўя”, на якім размешчаны рэкламныя выданні па здароваму ладу жыцця

Тэматычныя папкі газетна-часопісных артыкулаў:

  •  Сам сабе майстар
  •  Дапамажы сабе сам
  •  У скарбонку гаспадыням
  •  Ураджайны агарод

Матэрыялы, прадстаўленыя для работы бібліобуса абнаўляюцца па меры паступлення інфармацыі.

Дзейнасць бібліятэкі – бібліобуса рэкламуецца на старонках раённай газеты “Перамога”, “Гродзенскай праўды”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.