Да Дня бібліятэк у філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка” прайшла экскурсія па бібліятэцы “Библиотека – волшебное место, где книгам не скучно и всем интересно!”. Была падрыхтавана выстава – айстопер “Я люблю бібліятэку!”. У рамках гэтага мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай, даведаліся якую ролю ў жыцці чалавека мае чытанне, паўдзельнічалі у бібліятэчна – бібліяграфічным ўроку – практыкуме і літаратурнай віктарыне. Напрыканцы мерапрыемства дзеці пачаставаліся кніжна – цукерачным тортам і самыя актыўныя чытачы атрымалі ад бібліятэкі ў падарунак кнігі.