«Библиотеки — старшему поколению»

В молодости мы живем, чтобы любить;
в зрелом возрасте мы любим, чтобы жить.

Обслуживание ветеранов, инвалидов и людей пожилого возраста занимает особое место в работе библиотек ГУК «Дятловская районная библиотека» и направлено на сохранение полезной активности пожилых людей, создание для них благоприятного психологического микроклимата. Библиотечное обслуживание пожилых людей имеет свою специфику, так как зачастую некоторые пользователи не имеют возможности посещать библиотеки. Для них существуют такая форма работы как подворные обходы. Библиотекари согласно графика обслуживают книгой людей пожилого возраста на дому. Библиотекари филиала «Козловщинская горпоселковая библиотека-центр общедоступной информации» посещают «Отделение круглосуточного пребывания для пожилых и инвалидов». Сотрудники библиотек не просто приносят книги своим читателям, они обсуждают с ними книжные новинки, интересуются самочувствием, поддерживают беседу на любую тему. Библиотекарь филиала «Гезгаловская сельская библиотека-центр экологической культуры» ежемесячно осуществляет обслуживание инвалидов и людей пожилого возраста учреждения здравохранения «Гезгаловская больница сестринского ухода и Дом самостоятельного совместного проживания».
Население отдаленных деревень осуществляется при помощи библиобуса Дятловской районной библиотеки. Немаловажную роль играет и организация досуга. Люди  пожилого возраста присутствуют на различных мероприятиях, проводимых библиотеками.  Ежегодно 1 октября, в золотую осеннюю пору, мы чествуем тех, кто все свои силы и знания посвятил своему народу, кто отдал здоровье и молодость молодому поколению.
Сегодня библиотеки служат для пожилых людей очагом стабильности, центром правовой и психологической поддержки. Библиотека для них — это общение, встречи с интересными людьми и книгами, получение новых впечатлений и интересной информации. Поэтому  работа с пожилыми людьми – одно из важных  направлений в деятельности библиотек.

2024 год
“Зімовыя святы беларусаў: Каляды, Новы год, Васілле, Вадохрышча”

У філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшло першае ў гэтым годзе паседжанне аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” – этна-падарожжа “Зімовыя святы беларусаў: Каляды, Новы год, Васілле, Вадохрышча”. Той, хто думае, што нашы продкі зімой толькі на пячы ляжалі ды бокі грэлі, моцна памыляецца. Сельскагаспадарчыя работы скончыліся, але пачынаўся сезон вельмі важных для нашых бабуль і дзядуль свят. Кажды з абрадаў нёс свой сэнс, накіраваны на дабрабыт, ушанаванне продкаў і гэтак далей. Бібліятэкар расказала  удзельнікам пра Каляды, Новы год, Васілле і Вадохрышча і што яны значылі для нашых продкаў.


“Рождественские посиделки”

У філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка - цэнтр экалагічнай  культуры” з удзельнікамі  аматарскага аб’яднання “Залаты  ўзрост” прайшла калядная сустрэча “Рождественские посиделки”. Святкаванне Калядаў - самая цудоўная праваслаўная традыцыя. А захаванне традыцый нашага народа - адна з задач, якую ставіць перад сабой бібліятэка. На гэтым мерапрыемстве прысутныя даведаліся аб  традыцыях святкавання Калядаў і падзяліліся, як святкавалі ў іх сем’ях.

"Росчерк дамского пера"

14 лютага ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка”  прайшоў біблія - бар “Росчерк дамского пера”, на які былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”. Прысутным прадставілі “меню”на любы густ самых папулярных аўтараў. У якасці закускі былі прапанаваны «Фантастические нарезки», з кнігамі Т. Корсакавай, Н. Калінінай і К. Казаковай. На гарачае «Жаркое под острым соусом» і «Стейк» - кнігі дэтэктыўнага жанру.“Дэгустацыя” прайшла выдатна!

Баль "зімовай" паэзіі

Наведвальнікі філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” сабраліся на паэтычную гадзіну Баль "зімовай" паэзіі каб падоўжыць зачараванне зімовых святаў і з задавальненнем пагаварыць пра выдатную пару года. Увазе прысутных быў прапанаваны  прагляд літаратуры, дзе разам з вершамі былі прадстаўлены рэпрадукцыі карцін Б.Кустадзіева “Масленіца”, І.Грабара “Раскошны іней”, “Белая зіма”, “Дворык. Зіма”,  У.Паленава “Ранні снег”, якія паказваюць прыгажосць зімы. Жанчыны актыўна разгадвалі зімовыя вясёлыя загадкі, удзельнічалі ў конкурсах “Вясёлы шар”, у віктарыне “Ці добра вы ведаеце вядомыя вершы пра зіму?”, адгадваючы прапушчаныя радкі з вершаў А. Пушкіна “Зімовы вечар”, І. Сурыкава “Зіма”, М. Някрасава “Сняжок”, С.Ясеніна “Белая бяроза”. Музыка П.Чайкоўскага і А.Вівальдзі гучалі на працягу вечара. Знаёмства з паэтычнымі шэдэўрамі, сяброўскія зносіны з чаяваннем прынесла жанчынам масу станоўчых эмоцый.

“Сакрэты зімовай рыбалкі”

У філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшоў час цікавага “Сакрэты зімовай рыбалкі” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сустрэча”. У канцы восені рыбаловы з нецярпеннем чакаюць прыходу першых моцных замаразкаў, якія пакрыюць вадаёмы пластом лёду і дазволяць адкрыць сезон зімовай падлёднай рыбалкі. Гэта вельмі займальны занятак, паспрабаваўшы якое, многія рыбаловы ўжо не бяруцца за спінінг, фідэр, паплавок і іншыя віды лоўлі. Існуе мноства відаў зімовай рыбалкі, кожны з якіх па-свойму цікавы. Удзельнікам мерапрыемства загадваліся рыбныя загадкі, пытанні–загадкі, гульня прадоўжы прыказку, розныя конкурсы і гульні.

“Чытая Радзімы старонкі”

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. З гэтай нагоды ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшоў Дзень беларускай кнігі “Чытая Радзімы старонкі”. Удзельнікі - наведвальнікі дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна” і карыстальнікі бібліятэкі. Прысутныя напісалі дыктоўку “Роднае слова”. Своеасаблівую атмасферу стварылі цікавыя заданні і конкурсы, накіраваныя на кемлівасцьі выяўленне творчых здольнасцей. У фае для карыстальнікаў і гасцей бібліятэкі быў прадстаўлены чытацкі салон “Буцік лепшых беларускіх кніг”. Дзе кожны мог выбраць сабе кнігу па душы. Усім жадаючым паспрабаваць і замацаваць свае веды ў беларускай мове і літаратуры бібліятэкары падрыхтавалі выпрабаванні: “Перакладзі на беларускую мову”, “Дэбют у паэзіі”. Дзень роднай мовы пакінуў ва ўсіх часцінку дабрыні, любові да роднай мовы.

2023 год

Пасяджэнне аматарскага аб'яднання «Аднавяскоўцы»

На сваё чарговае пасяджэнне сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб'яднання «Аднавяскоўцы», якое дзейнічае пры філіяле «Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб». 15 лютага праваслаўныя вернікі адзначаюць Грамніцы. Удзельнікі аб'яднання віншавалі адзін аднаго са святам, за кубкам гарбаты пагутарылі аб традыцыях свята.  Быў аформлены кніжны абрус – самабранка «Стравы нашых продкаў». Удзельнікі аб'яднання Ірына Іосіфаўна  Фартоцкая і Ала Іванаўна Дарафейчык прынеслі салодкія пачастункі для ўсіх удзельнікаў аб'яднання. Марыя Яўгенаўна Грэйня паказала і расказала пра сваё хобі - вышыванне ікон і карцін бісерам. Гэта яе захапленне, любімы занятак у вольны час. Свае цудоўныя вырабы яна дорыць сваім родным і блізкім.

“На  кухні ўсёй сям’ёй”

Вечар карысных парад “На  кухні ўсёй сям’ёй” прайшоў у філіяле “Гезгалаўская сельская  бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Залаты  ўзрост”. У цёплай атмасферы прысутных пазнаёмілі з традыцыямі святкавання Каляд і Новага года, як рыхтаваліся даўней да гэтага святога свята, аб варажбе і калядаванні. Удзельнікі мерапрыемства  дзяліліся сямейнымі  традыцыямі, як яны святкавалі ў сваіх сем’ях Каляды і Новы год.

“Веселись, народ! Новый год идёт!”

Напярэдадні навагодніх святаў у філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” на святочную навагоднюю сустрэчу “Веселись, народ! Новый год идёт!”. Работнікі бібліятэкі павіншавалі ўсіх з надыходзячымі святамі, пажадалі здароўя і дабрабыту. За сталом з салодкімі пачастункамі ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся, як сустракаюць Новы год у розных краінах свету, адказалі на пытанні навагодняй віктарыны і навагодніх загадак. Сустрэча атрымалася цёплай і ўтульнай.

“Жыццё без кнігі не ўяўляю”

У філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка - клуб” адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Аднавяскоўцы”. Удзельнікамі аб’яднання з’яўляюцца актыўныя чытачы бібліятэкі, а  тэма сустрэчы - гадзіна шчырай размовы “Жыццё без кнігі не ўяўляю”. Кніга - гэта самы вялікі настаўнік для ўсіх людзей. Нельга ўявіць сабе жыцце без кніг.Яна дапамагае чалавеку вучыцца, стаць адукаваным, даведацца пра ўвесь свет. Таму яе называюць крыніцай ведаў. Гадзіна  шчырай размовы прайшла на вясолай ноце. З захапленнем кожны з удзельнікаў  параіў адзін аднаму кнігу  для чытання.

“Я раблю так”

19 лістападаў філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшла чарговая сустрэча аматарскага аб’яднання “Сустрэча”- парады мудрых гаспадароў “Я раблю так”. У кожнага гаспадара ёсць свае сакрэты, як правільна забіць цвік, распіліць дрэва і г.д. Свае парады па гаспадарцы паведалі ўдзельнікі аб’яднання - Пятраш Іван Альфонцавіч і Мурын Станіслаў Іванавіч.  Бібліятэкар падрыхтавала агляд з часопісаў “Делаем сами”, “Хозяин” і інш.