6 лістапада ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі  пачало працаваць бібліякафэ “Гурман”, дзе кожнаму чытачу прапануецца меню з кніжных страў. Прысеўшы за ўтульны столік бібліякафэ можна “паспытаць” фірменныя стравы – салат “Класічны” (падборка кніг класікаў літаратуры), салянку “Фантастычную” (падборка кніг фантастыкі і фэнтэзі), нарэзку “Юбілейную”(кнігі-юбіляры 2020года) і іншыя карысныя для душы кніжныя стравы, якія прыдуцца да смаку нават самаму вытанчанаму кніжнаму гурману.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.