9 чэрвеня на базе ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” ладзілася школа прафесійнага майстэрства “Бібліятэчнае лета: ідэі і практыкі”. Аб пошуках новых падыходаў у рабоце з дзецьмі і падлеткамі для папулярызацыі чытання расказала загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Сербін Святлана Валянцінаўна. Метадыст аддзела распавядала пра папулярызацыю кнігі і чытання сродкамі візуальнай культуры. Бібліятэкары сельскіх бібліятэк Грэцкая Марына Леанідаўна – бібліятэкар філіяла “Гезгалаўская сельская бібліятэка – цэнтр экалагічнай культуры”, Апанасік Алена Міхайлаўна – бібліятэкар філіяла “Хвінявіцкая сельская бібліятэка – цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця” падзяліліся ўражаннямі аб удзеле ў абласным семінары ў горадзе Гродна “Публічныя бібліятэкі Гродзеншчыны: вучымся працаваць на новаму”. Напрыканцы бібліятэкары наведалі летнюю пляцоўку Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з дэгустацыяй літаратурных навінак “Выбяры лепшае!”