22 чэрвеня работнікі філіяла “Наваельнянская ГПБц” ладзілі бібліятэчную пляцоўку “Парк книжного периода”, дзе ў межах абласнога агульнаадукацыйнага праекта “Аб чым не паведаў падручнік” правялі акцыю па папулярызацыі чытання беларускай кнігі “Кніжны шацёр”. Наведвальнікамі пляцоўкі сталі выхаванцы лагера “Лясная казка”. Бібліятэкары расказалі шмат цікавых звестак пра беларускія кнігі для пазакласнага чытання: творы  Васіля Віткі, Эдзі Агняцвет «Грамацеі», «Параска і падказка», «Свята кнігі»; Ядвігі Бяганскай «Цяжкая задача»; Артура Вольскага «Непералётны вырай»; Міколы Гіля «Першы настаўнік»; Авар’яна Дзеружынскага «Алё, Але» і шмат іншых аўтараў і іх твораў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.