На перадзе лета — самы час пасябраваць з добрай кнігай! 6 ліпеня Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка запрасіла дзяцей на бібліятэчны уік-энд “Чытаем. Гуляем. Не скучаем. Мерапрыемства нацэлена на тое, кааб нашы юныя чытачы зразумелі, што ў бібліятэцы можна не толькі знайсці патрэбну юлітаратуру, але і цікава і пазнавальна правесці час, набыць новых знаёмых і сяброў. Маленькіх удзельнікаў чакалі літаратурныя віктарыны, настольныя гульні. Дзеці з задавальненнем, збіралі пазлы, адгадвалі загадкі, гулялі ў шашкі.Час прайшоў весела і падарыў ўдзельнікам добры настрой.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.