За страницею страница, раскрывая жизни суть,
В сердце каждого стремится книга, пробивая путь
К доброте, надежде, правде…
Нет, не сбить её с пути. Ради жизни – жизни ради мы поможем ей идти!
15 верасня, у дзень, калі ўсе бібліятэкары Беларусі адзначаюць прафесійнае свята — Дзень бібліятэк бібліятэкар бібліобуса аддзела абслугоўвання і інфармацыі дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” павіншавала са святам бібліятэкараў – пенсіянераў, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але засталіся вернымі сваёй справе і працягваюць чытаць кнігі і часопісы праз перасоўную бібліятэку –бібліобус. Вялікую ўдзячнасць за сваю самаадданую працу атрымалі: Бортка Марыя Канстанцінаўна, бібліятэкар Жыбартоўскай сельскай бібліятэкі і Даргевіч Ганна Канстанцінаўна, бібліятэкар Засецкай сельскай бібліятэкі.