Да Дня бібліятэк Беларусі ў філіяле “Наваельнянская ГПБц” прайшоў бібліядзень “Бібліятэка — гэта нашай душы аптэка!”, наведвальнікамі якога сталі вучні 2”А”, 2”Б” і 4 класаў Наваельнянскай школы. Для дзяцей ладзілася экскурсія па бібліятэцы “Дом, дзе жывуць кніжкі”, у час якой дзеці пазнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы, адказалі на пытанні віктарыны “Адкуль прыйшлі казачныя героі” і віктарыны “Казачныя сродкі руху”. З цікавасцю наведвальнікі мерапрыемства праглядзелі відэапрэзентацыю “Самые необычные библиотеки мира” і прынялі ўдзел у фотасесіі “Я люблю бібліятэку!”. Усім было весела і цікава пагасціць ў кніжным доме.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.