Да Дня бібліятэк у Казлоўшчынскай ГПБц была аформлена фотазона “Время читать”, выстава-свята “Бібліятэка. Кніга. Чытач”, на якой прадстаўлена літаратура пра бібліятэкі Беларусі і яе  кніжную спадчыну, пра гісторыю беларускай кнігі, фотаздымкі лепшых чытачоў бібліятэкі, альбомы  з фотаздымкамі  работы бібліятэкі розных гадоў. На стэндзе “Бібліятэка – скарбніца ведаў” размешчаны фотаздымкі бібліятэкараў, якія працавалі ў нас у розныя гады. Работнікі Дома культуры завіталі павіншаваць са святам, ім і чытачам Людміла Хілімончык расказала пра гісторыю бібліятэкі, за кубачкам чаю ўспомнілі былых работнікаў, цікавыя гісторыі, спявалі песні. Аксана Лішык правяла кнігапаказ “Цікавыя кнігі для цікавых людзей”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.