Да Дня бібліятэк работнікі Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі – цэнтра агульнадаступнай інфармацыі арганізавалі выставу-прагляд “Бібліятэка-скарбніца ведаў”, на якой прадстаўлены фотаздымкі і фотаальбомы былых і сённяшніх часоў. У фае на століку стаяла “Волшебная копилка поздравлений”, куды можна было кінуць віншаванне, альбо якое-небудзь пажаданне. Традыцыйна ў Дзень бібліятэк падведзены вынікі конкурса летняга чытання “Летнее чтение-золотое приключение”. Спачатку рабяты расказалі аб тым, як яны правялі летнія канікулы, з задавальненнем паўдзельнічалі ў ролевай гульні “Сам сабе бібліятэкар”, правялі аналіз летняй работы, падвялі вынікі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.