Нездарма бібліятэку са старажытнасці называлі скарбніцай ведаў. Самы лепшы спосаб даведацца, як мага больш аб яе магчымасцях – гэта наведаць бібліятэку ў Дзень адчыненых дзвярэй. Дзяржаўная ўстанова культуры «Дзятлаўская раённая бібліятэка» для сваіх чытачоў 21 жніўня арганізавала такі дзень «Бібліятэка запрашае». Бібліятэкар — прафесія не толькі творчая, гэта прафесія, якая патрабуе немалых ведаў у розных галінах навукі і культуры, літаратуры і мастацтве. А працаваць там можа толькі натхнёны чалавек. На працягу дня для чытачоў праводзіўся бібліягід, дзе ў форме дыялогу паміж чытачом і бібліятэкарам ішла гаворка пра чытанне. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі пра асаблівасці прафесіі, тэхналагічных працэсах. Карыстальнікі ў гэты дзень змаглі пазнаёміцца не толькі з работай аддзела абслугоўвання і інфармацыі, але і пабачыць ўнутраныя аддзелы ўстановы. Дарослыя чытачы наведалі куток бібліятэрапіі, дзе наш бібліядоктар рэкамендаваў кнігі для душы і добрага настрою. Цыганка прапанавала прыняць удзел у бібліяваражбе і прадказвала будучыню. Карыстальнікі, у якіх была запазычанасць па кнігах, скарысталіся магчымасцю вярнуць кнігі ў бібліятэку. У гэты дзень маленькія наведвальнікі здзейснілі падарожжа па кніжных паліцах «Бібліятэка – сябар на доўгія гады». Да Дня адчыненых дзвярэй у бібліятэцы была арганізавана выстава па гісторыі кнігадрукавання і пісьменства. Так прайшоў «незвычайны» дзень у нашай бібліятэцы.