У рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы — цэнтры духоўна — мастацкай спадчыны прайшоў дзень адчыненых дзвярэй “Бібліятэка збірае сяброў”. Бібліятэку наведалі навучэнцы ДУА “ Вучэбна – педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа” з настаўніцай Людмілай Іосіфаўнай Шаркут. Дзеці прынялі ўдзел у экскурсіі па бібліятэцы, пазнаёміліся з рэкамендацыйнай выставай “Кніга ведамі славіцца — чытайце, Вам спадабаецца!”, пазнаёміліся з новымі паступленнямі кніг у бібліятэку, напрыканцы зрабілі фотаздымак на памяць каля фотазоны, прымеркаванай да Года народнага адзінства.