26 верасня на базе Раклевіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра традыцыйнай культуры адбыўся семінар бібліятэчных работнікаў «Бібліятэкі Дзятлаўшчыны ў Год малой радзімы: краязнаўчы аспект дзейнасці». Бібліятэкар Раклевіцкай СБЦ Цыгель Таццяна Канстанцінаўна правяла экскурсію па бібліятэцы, расказала аб рабоце бібліятэкі. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Сербін Святлана Валянцінаўна выступіла перад прысутнымі з метадычнымі рэкамендацыямі на тэму “Бібліятэчнае краязнаўства – тэрыторыя вялікіх магчымасцей”. Крупіца Марына Віктараўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі, правяла практычныя заняткі па пошуку фактаграфічнага матэрыялу пры дапамозе электроннага каталога.