У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна –мастацкай спадчыны да Дня Чарнобыльскай трагедыі аформлена выстава – напамін “Боль і трагедыя Чарнобыля”. Мінула больш 30 год з часу самай трагічнай катастрофы — на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Яе радыёактыўная пакута крыжовай дарогай выгнання легла на беларускія землі: у зоне адчужэння засталіся многія населеныя пункты паўднёвых раёнаў Беларусі. На выставе прадстаўлены дакументальныя матэрыялы аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС, запіскі відавочцаў, каментарыі, роздум, кнігі Івана Шамякіна “Злая зорка”, “Зона павышанай радыяцыі”, “Палеская мадонна”, паэма Сяргея Законнікава “Чорная быль”, разнажанравая кніга “Прайсці праз зону”, апавяданне Івана Пташнікава “Львы” і інш.