12 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчыкˮ для людзей з фізічна абмежаванымі магчымасцямі, што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёнаˮ. З мэтай актывізацыі лагічнага мышлення і памяці, назіральнасці ікемлівасці ладзіўся турнір настольных гульняў “Большая игра”. Удзельнікам прапанаваліся гульні на любы густ: шашкі, лато, крыжыкі-нулікі, настольны футбол, галаваломкі, пазлы. Пераможцамі сталі ў намінацыях: шашкі — Ваўчкевіч Таццяна, лато — Рэгіневіч Таццяна, настольны футбол — Калодка Аляксандр. Усе ўдзельнікі атрымалі ганаровыя граматы, зарад спартыўнага настрою і, канешне, пазітыўных эмоцый.