9 верасня бібліятэкар філіяла “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” наведала ДУА “Круцілавіцкая сярэдняя школа” і ладзіла гучныя чытанні да 105-годдзя з дня нараджэння Барыса Захадэра. Вершы Захадэра для дзяцей — гэта знаёмыя з дзяцінства творы, у якіх шмат гарэзлівасці і лагоднасці. Галоўнымі героямі ў іх часта становяцца жывёлы, птушкі і людзі. У іх шмат гумару, але дзеці ў лёгкай і вясёлай форме вучацца сур’ёзным рэчам. Мы з дзяцінства памятаем дзіцячыя вершы Захадэра: “Перамена”, “Не шанцуе”, “Кіт і кот”,“Летам у лесе” і многія іншыя. Не адно пакаленне людзей вырасла на вершах паэта, перадаючы эстафету дзецям і ўнукам.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.