У рамках творча-выставачнага праекта “Бібліятэка за шклом” у філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка-клуб” аформлена выстава-рэклама “Будь в тренде ЧИТАЙ!». Выстава стане якасным месцам для выбара кніг для чытання, як для заядлых кнігалюбаў, так і для тых, хто яшчэ пачынае сваё знаёмства са светам літаратуры. Каб павабіць час за цікаваю кнігай, прадстаўлена мастацкая літаратура новага выдання. У яе багажы ёсць фантастычныя і рэалістычныя аповесці, аповесці-казкі, пра каханне, бо гэтая тэма блізкаяі зразумелая моладзі, бо героі гэтак жа, як і яны, знаходзяцца ў чаканні і пошуках кахання. Гэтыя кнігі пра жыццё падлеткаў: пра радасці і нягодах першага кахання, пра складаныя ўзаема адносіны з бацькамі і настаўнікамі, пра сапраўднае сяброўства.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.