Жанчына – гэта вясна,
Вобраз квітнеючы і далікатны.
Жанчына – гэта заўсёды
свет прамяністы, бязмежны.
У першыя сонечныя вясеннія дні жанчыны аддаленых вёсак, якія абслугоўваюцца кнігай праз бібліятэку – бібліобус прымалі віншаванні з Міжнародным жаночым днём. 9 сакавіка ў рамках творчага бібліятэчнага фота–праекта перасоўнай бібліятэкі–бібліобуса “Мы этой земли продолжение”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці для жыхарак вёсак Агароднікі, Жыхі, Харашкі, Белалозы, Белагурна, Ягаднае, бібліятэкарам аддзела абслугоўвання і інфармацыі Марынай Лапушка сумесна з супрацоўнікамісектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Ганнай Харлінскай і Марынай Варган ладзілася віншавальная акцыя “Букет з самых пяшчотных словаў”. Жанчыны пачулі пажаданні сонечных дзён і вясновага цяпла,неверагоднага натхнення і ўнутранага ажыўлення, цудоўнага самаадчування і пазітыўных эмоцый. На памяць яны атрымалі “салодкія” кветкі-сюрпрызы і каляровыя паштоўкі з цёплымі пажаданнямі.