Воспеваю то, что вечно ново,
И хотя совсем не гимн пою,
Но в душе родившееся слово
Обретает музыку свою…

Слово это сроду не обидит,
В нём сокрыто жизни существо,
В нём – исток всего,
Ему конца нет. Я произношу его: МАМА.

Самае дарагое слова для кожнага чалавека — мама. На працягу Тыдня Маці ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі дзейнічаў фотавернісаж  “Ода Маці”, дзе былі прадастаўлены фотаздымкі  пра знакамітых жанчын Беларусі, рэпрадукцыі карцін пра маці. Бібліятэкары віншавалі жанчын з надыходзячым святам лістоўкамі-віншаваннямі.

14 кастрычніка ў чытальнай зале бібліятэкі прайшоў урок дабрыні “Быть матерью – завидней доли нет”. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Прыгажосць”  і  жанчыны пасёлка. Шмат цёплых слоў, вершаў і песен гучала ў гэты дзень для матуль. Сваіх мам і бабуль прыйшлі павіншаваць удзельнікі гуртка  “До-мі-соль-ка”, якія працуе пры аддзеле культуры і дасуга ”Казлоўшчынскі дом культуры” і вучні школы. Жанчыны ўдзельнічалі ў конкурсах, віктарынах, адгадвалі загадкі, спявалі песні, успаміналі сваіх матуль і цікавыя гісторыі. Закончыўся вечар чаяваннем.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.