У рамках раённага свята Дня Перамогі 9 мая на Плошчы 17 верасня аддзел абслугоўвання і інфармацыі дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” для жыхароў і гасцей горада Дзятлава ладзіў інтэрактыўную патрыятычную пляцоўку “Была вайна… Была Перамога…”. У рамках пляцоўкі працавала святочная фотазона, дзе кожны мог зрабіць памятнае фота і выстава-памяць “Память погибшим, наследство живым”. Для дзяцей і падлеткаў ладзілася конкурсная праграма “Вянок Перамогі”. Прайшла акцыя “Глоток Победы”, пад час якой можна было ўталяваць смагу бярозавым сокам. На пляцоўцы было шматлюдна і весела, гэта значыць, што патрыятызм, павага да гісторыі сваёй Радзімы і гонар за тых, хто прынёс нам мірнае будучае прысутнічае ва ўсіх пакаленнях нашчадкаў Перамогі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.