У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы пачала дзейнічаць выстава-памяць “Была весна – весна Победы”. Першы раздзел — “ Глазамі тех, кто был в бою” прадстаўлены літаратурай, аповед якіх заснаваны на ўспамінах ветэранаў вайны, каштоўных архіўных і музейных дакументаў, рэпрадукцыямі карцін мастакоў-франтавікоў і лентай фотаматэрыялаў ваенных фотакарэспандэнтаў.  Другі раздзел — “Детство опалённое войною” аформлены  ўспамінамі беларускіх дзяцей пра суровы час Вялікай Айчыннай вайны, кнігамі пра піянераў-герояў. Вялікая частка выставы прысвечана нашым ветэранам-землякам “Мы помним вас, отцы и деды”. На імправізаванай сцяне крэпасці змешчаны фотаздымкі ветэранаў і стужкі зорак з іх імёнамі. На стале размешчаны  альбомы “Дзеці вайны” (пра вязня лагера “Азарычы” Г.Р.Вільчанка), “Верны сын Айчыны”(пра ганаровага грамадзяніна пасёлка і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Макуліка М.Г., “Яны змагаліся за Радзіму” (пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны), “Прайшла вайна праз дзяцінства” (пра малалетніх вязняў). Вялікую цікавасць выклікаюць факсімільныя выданні газет “Правда” і “Красная звезда” за 10 мая 1945 года.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.