15 студзеня ў рамках праекта бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” супрацоўнікі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду наведалі ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”. Для іх ладзіўся казачны чэмпіянат “Бюро сказочных находок”. Малечы актыўна ўдзельнічалі ў казачных конкурсах і віктарынах. А за ўдзел іх чакаў прыемны сюрпрыз, паказ лялечнага спектакля “Зайкина избушка”.На памяць аб сустрэчы малечы атрымалі размалёўкі па казцы, пазнаёміліся з маляўнічымі кніжкамі і зрабілі фота з лялечнымі героямі.Чароўнае падарожжа куфэрка “Ларец книгоЧЕЯ” працягваецца.