26 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча — беларускага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, кінасцэнарыста, патрыёта сваёй Радзімы. З нагоды гэтай даты напярэдадні юбілею ў рамках праекта “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы” аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для карыстальнікаў бібліятэкі літаратурную выставу-прысвячэнне “Быў. Ёсць. Буду”. Да ўвагі чытачоў былі прапанаваны творы “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Быў. Ёсць. Буду” і іншыя творы. На выставе прадстаўлена інфармацыя аб жыцці і творчасці вялікага паэта.