10 снежня — Міжнародны дзень правоў чалавека. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў Дзень права “Чалавек. Дзяржава. Законˮ. У рамках Дня сумесна з супрацоўнікам Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі педагогам-арганізатарам Мішчэнка Ірынай Анатольеўнай для дзяцей навучальных устаноў г. Дзятлава ладзіўся інтэлектуальна-творчы брыджэт інтэрактыўная гульня “Знаете ли вы свои права и обязанности?ˮ. У цівай займальнай форме ўдзельнікі пазнаёміліся з асноўнымі правамі і абавязкамі дзяцей, разглядалі розныя школьныя сітуацыі адносна правоў і абавязкаў. Паспрабавалі на літаратурных героях вызначыць аб якіх правах ідзе размова. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з тэматычнай выставай “В мире права и законаˮ.







