У  рамках  праекта  для  моладзі  па  прафарыентацыі “Пакаленне МЫ!”, у філіяле “Гезгалаўская  сельская  бібліятэка — цэнтр  экалагічнай  культуры”, прайшла  сустрэча з начальнікам інспекцыі  па  справах  непаўналетніх Дзятлаўскага РАУС Віктарам Віктаравічам Петрукевічам  “Чалавек. Праца. Прафесія”. У  сваім  выступленні Віктар Віктаравіч  распавёў  моладзі  пра  ВУЗы Міністэрства ўнутраных  спраў, падзяліўся з аўдыторыяй інфармацыяй аб буднях міліцэйскіх работнікаў. Асаблівая ўвага ў ходзе сустрэчы была нададзена важнай адказнасці за будучыню краіны і выхаванню патрыятызму і любові да Радзімы ў сучаснай моладзі. Размова праходзіла ў даверлівай форме.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.