Дзень інфармацыі “Чалавек. Прырода. Здароўе” прайшоў  у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы — цэнтры агульнадаступнай інфармацыі напярэдадні 35-ай гадавіны Чарнобыльскай аварыі. У праграме дня інфармацыі:

  • кніжная выстава “Сохраним нашу Землю голубой и зеленой”
  • бібліяграфічны агляд каля выставы
  • інфармацыйная хвілінка “Прырода і здароўе чалавека”
  • урок смутку “Белы бусел – чорны цень”.

На выставе прадстаўлена літаратура па раздзелам — “Сохраним нашу Землю голубой и зеленой”, дзе размешчаны матэрыял па экалогіі; “Боль, які спальвае сэрца” –   пра  аварыю на Чарнобыльскай АЭС; і “Бядой запаленае слова” – беларуская мастацкая літаратура пра Чарнобыльскую трагедыю. Быў праведзены агляд літаратуры каля кніжнай выставы.

Эпіграфам да інфармацыйнай хвілінкі “Прырода і здароўе чалавека” былі словы   Г.Х.Андэрсена «Для того чтобы жить – человеку нужно солнце, свобода и маленький цветок». Гаворка ішла пра тое, як прырода даруе чалавеку здароўе.

На ўрок смутку “Белы бусел – чорны цень” былі запрошаны вучні 5 класа са сваім класным кіраўніком. Бібліятэкар расказала пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС,  яе вынікі, што зроблена па ахове насельніцтва і адраджэнню пацярпелых зямель  сёння. Праглядзелі прэзентацыю “Чарнобыль”. Вучні актыўна выказвалі свае меркаванні і дзяліліся сваімі ведамі пра аварыю.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.