Да 100 – годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна ў Войневіцкай сельскай бібліятэцы — клубе арганізавана выстава – партрэт “Чалавек вялікай душы і таленту”. На выставе прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці пісьменніка. Сярод іх зборы твораў, аповесці, раманы, а гэтак жа асобныя творы аўтара “Трывожнае шчасце”, “Сэрца на далоні”, “Вазьму тваю боль”, “Снежныя зімы” і іншыя.