З пачатку новага навучальнага года абнавіўся склад аматарскага аб’яднання  «Чамучкі», якое дзейнічае пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Гэта вучні 1 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Дзятлава». 26 верасня адбылося арганізацыйнае пасяджэнне, дзе вырашаліся моманты далейшай працы аб’яднання, здзейснілася  знаёмства з хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Кіраўнік аб’яднання, Марына Лапушка, расказала, што будучыя сустрэчы дапамогуць дзецям атрымаць адказы  на шматлікія «чаму». Бібліятэкар паведаміла, што пры аб’яднанні працуе «Чамучкіна пошта», куды можна адсылаць свае пытанні, якія цябе цікавяць. Падчас сустрэчы Марына Іванаўна пазнаёміла вучняў з дэвізам і сімвалам аб’яднання. На прыканцы  сустрэчы дзеці прынялі ўдзел ў казачнай віктарыне.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.