Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч

(22.07.1936) 

cham9ritskiНарадзіўся ў в.Рабкі Дзятлаўскага раёна ў беднай сялянскай сям’і. З 1937 г. жылі ў Навагрудку, тут скончыў беларускую школу. Вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філфака БДУ. Настаўнічаў у 7-годцы ў в.Слабада на Вілейшчыне, быў карэктарам Маладзечынскай абласной газеты “Чырвоны сцяг”. З 1952 па 1962 гг.- інспектар Маладзечынскага РайАНА. Скончыў аспірантуру ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі і з 1991 г., працуе ў гэтым інстытуце загадчыкам аддзела старажытнай  і новай беларускай літаратуры. З 1952 г. друкаваў вершы, а з 1959 г. – артыкулы, рэцэнзіі. Выдаў даследаванні “Беларускія летапісы як помнік літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў”, “Беларускі тытан эпохі Адраджэння” і інш. Аўтар шматлікіх публікацый у энцыклапедыях, навуковых зборніках. Рэдактар літаратуразнаўчых прац, зборнікаў матэрыялаў на тэмы старажытнай беларускай літаратуры і культуры.

Вячаслаў Чамярыцкі – беларускі крытык і літаратуразнавец, культуролаг, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Літаратура:                                

Аўсяная,М. Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч / М.Аўсяная // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6т . – Мн., 2003. – Ч.2. – Т.6. – С.134-135.

Аўсяная,М. Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч / М.Аўсяная // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мн., 2003. – Т.17. – С.214.

Далідовіч,Г. Дасведчана, праўдзіва, патрэбна  / Г.Далідовіч // Краязнаўчая газета. – 2006. – № 27. – ліпень. – С.2.

Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч // Пяткевіч А М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік.  —  Гродна, 2000.  —  С.319-320.

Палховіч,Т. Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі – навуковец, перакладчык, пісьменнік / Т.Палховіч // Перамога. – 2006. – 22 ліпеня. – № 56. – С.3.

Кісялёў,Г. Зачараваны старымі летапісамі: загадка таленту Вячаслава Чамярыцкага / Генадзь Кісялёў // Роднае слова. – 2006.  —  № 9. – С.25-27.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.