30 красавіка адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Вясёлы мурашнік”, якое працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”. Удзельнікі аб’яднання — вучні 2б класа гімназіі №1 г. Дзятлава. Пасяджэнне было прысвечана 35-годдзю з дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб тым, як магло гэта здарыцца і як аварыя паўплывала на жыццё людзей і экалогіі ў цэлым. Шмат вершаў напісана на тэму Чарнобыльскай аварыі, некаторыя з іх прагучалі на мерапрыемстве.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.