26 красавіка ўсё чалавецтва ўспамінае трагічную дату — Дзень памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У Данілавіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры развіцця і падтрымкі чытання да 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшоў дзень інфармацыі ”Чарнобыль: трагедыя, подзвіг, памяць”. Да мерапрыемства была аформлена  кніжная паліца  “Чарнобыль — боль і памяць”. Затым сумесна з аддзелам культуры і досуга “Данілавіцкі Дом культуры” праводзілася літаратурная кампазіцыя “Калі б не тая ноч красавіка”, дзе прагучалі вершы і песні аб Чарнобылі. Дзеці з задавальненнем праглядзелі відэаролік аб тых страшных падзеях,  як выглядае ў цяперашні час Чарнобыль і Прыпяць.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.