У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы з 22 красавіка пачала дзейнічаць выстава – памяць “Чарнобыль –зона памяці”. Шматлікія творцы адчулі глыбокую патрэбу выказаць боль і перажыванне, якое ўжо не пакіне чалавечае сэрца і розум. Сярод іх пісьменнікі і паэты, мастакі і музыканты. Чарнобыльскі выбух стаў ашаламляльнай весткай для М.Танка, П.Панчанкі, Я.Янішчыц, С.Законнікава, М.Мятліцкага, В.Быкава, І.Шамякіна, І.Пташнікава. На выставе прадастаўлены дакументальны матэрыял аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яе вынікі, мастацкая літаратура, рэпрадукцыі карцін М.Савіцкага “Чарнобыльская мадонна”, “Запретная зона” і інш.