Да Дня памяці аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка ў філіяле “Наваельнянская ГПБц” адбыўся бібліяграфічны агляд “Чарнобыльская катастрофа ў літаратуры”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з кнігамі аб тых страшных падзеях: “Злая зорка” І.Шамякіна, “Чернобыль. Обитель зла” В.Валодзіна, “Звезда Чернобыля” Ю.Вазнясенскай,”Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” В.Казько,”Палынь-вада” А.Рэзановіча, зборнікі “Прайсці праз зону” і “Чернобыль. События и уроки” і коратка расказала пра іх змест. Падчас сустрэчы ўдзельнікам быў прапанаваны відэафільм аб аварыі і яе наступствах.