Наступіла дзіўная пара – цудоўная і пяшчотная восень… Яна дорыць людзям апошнія цёплыя дзянькі, цудоўныя імгненні, чароўны, ледзь улоўны водар яркіх восеньскіх кветак, а таксама задуменна-радасны настрой. Гэтай дзіўнай пары года была прысвечана гульня-фантазія “Чароўны куфэрак восені” з удзелам членаў аматарскага аб’яднання “Праменьчык”, якая ладзілася 17 кастрычніка аддзелам абслугоўвання і інфармацыі. Кіраўнік аб’яднання, Магера Святлана Уладзіміраўна, павітала гасцей і прапанавала адправіцца ў госці да восені, захапіцца яе прыгожосцю. Гасцей чакала сустрэча з чароўным светам паэзіі. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што восень бывае розная: адна – радасная, яркая і багатая ўраджаем, называюць яе залатой; іншая – непрыкметная сабой, сумная, з ціхім плачам дожджыку, туманамі і апалай лістотай. З задавальненнем члены аб’ядання адгадвалі загадкі аб месяцах восені, называлі яе прыкметы. Падчас гульняў “Хто хутчэй з’есць яблыка”, “Збяры бульбу”, “Вызначы да спадобы”, “Кляновы лісточак” праявілі кемлівасць і актыўнасць.
Па ўсмешлівым і радасным тварам удзельнікаў гульні было зразумела, што яркае і цікавае мерапрыемства ім спадабалася, знайшло водгук у іх сэрцах і выклікала станоўчыя эмоцыі.