У рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы-цэнтры экалагічнай культуры прайшоў калейдаскоп казак “Чароўны куфэрак”. Удзельнікі мерапрыемства павандравалі на старонках казак, пазнаёміліся з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку, а таксама падзяліліся ўраджаннямі аб ужо прачытаных кнігах.