У рамках бібліятэчнага праекта Журфікс “Сустрэча з людзьмі розных прафесій” у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча-гурманаў “Чарующий мир звуков скрипки”. На сустрэчу была запрошана настаўнік скрыпкі ДУА “Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў” Кашко Алена Ігараўна.  Удзельнікамісустрэчы сталі навучэнцы гімназіі №1 г.Дзятлава. Мерапрыемства атрымалася па-сапраўднаму карысным, цікавым і захапляльным. Такія мерапрыемствы з дзецьмі аб прафесіях дапамагаюць пашыраць іх кругагляд, у іх з’яўляецца цікавасць да навакольнага свету, выхоўваецца павага да працы. Алена Ігараўна пазнаёміла дзяцей з тонкасцямі прафесіі настаўніка скрыпкі, пашырыла кругагляд дзяцей наконт таго, якімі якасцямі павінен валодаць настаўнік. Падчас сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй ўзнікнення скрыпкі. У выкананні Алены Ігараўны прагучалі знакамітыя творы музыкі. Дзеці засвоілі, што скрыпка – прыгожы інструмент з цёплым, пяшчотным і трапяткім гучаннем. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з выставай “Её величество скрипка”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.