4 студзеня ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы для дзяцей прайшла забаўляльная праграма “Час вясёлых забаў”. Бібліятэкары правялі шмат цікавых і займальных гульняў і конкурсаў. Кожны ўдзельнік быў зацікаўлены ў сваім выніку, у дасягненні асабістай перамогі. Таму дзеці праявілі сваё майстэрства, спрыт, кемлівасць, ініцыятыву ў такіх гульнях, як “Ёлачкі бываюць…”, “Данясі сняжынку”, “Катанне на санках”, “Сабяры снежкі” і іншыя. Напрыканцы ўпрыгожылі ёлку, адгадаўшы загадкі на навагоднюю тэму.