26 красавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбылася інфарм-хвілінка “Чернобыль – зона отчуждения”, прысвечаная 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7 “Б” класа ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа” разам з класным кіраўніком Бляхнік Таццянай Валер’еўнай. Усе разам узгадалі трагічныя падзеі тых дзен і ўшанавалі памершых хвілінай маўчання.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.