Да Дня Чарнобыльскай трагедыі 24 красавіка бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для карыстальнікаў падрыхтавалі кніжную выставу “Чернобыль – эхо ядерного века”. На выстаўцы прадстаўлена больш за 15 кніг. Аўтары гэтых кніг распавядаюць пра наступствы катастрофы, яе ўплыў на экалогію і здароўе людзей, пра гераізм ліквідатараў аварыі. Адна з такіх кніг, якая прадстаўлена на выставе гэта — “Чарнобыльская малітва” Святланы Алексіевіч. Яе адносяць да літаратуры нон-фікшн, гэта значыць непрыдуманай, дакументальнай па сваёй фактуры. Твор перакладзены больш чым на двадцаць моў, яго параўноўваюць з уздзеяннем шокатэрапіі: настолькі моцнае ўражанне выклікае прачытанае. Кніжная выстава разлічана на шырокае кола карыстальнікаў.